Абаронцы жывёлаў правялі акцыю ў гарадзенскім заапарку

|

Наведвальнікаў, якія завіталі ў заапарк 2 кастрычніка, чакалі розныя рухомыя гульні, віктарыны, крыжаванкі, розныя конкурсы.

 

Адным з іх быў фотаконкурс на лепшы здымак з якой-небудзь жывёлінай.

Дарослыя маглі паспаборнічаць у конкурсе вусных апавяданняў на тэму «Дапамога жывелам».

У праграме бралі ўдзел і гарадзенскія ролеры.

Валанцёры з «Адданага сэрца» падрыхтавалі стэнд, дзе кожны мог пазнаёміцца з дзейнасцю арганізацыі, а таксама кантакты для гарадзенцаў, якія магчыма самі хацелі б стаць валанцерамі арганізацыі, ці падтрымаць фінансава.

>

Сваёй акцыяй арганізатары імкнуліся нагадаць аб неабходнасці гуманнага стаўлення да беспрытульных жывелаў.

 

Фота аўтара