Тры гродзенскія аптэкі прадаюць лекі са зніжкамі

|

Як паведамілі ў РУП “Фармацыя”, у Гродне таннейшыя лекі можна набыць у аптэцы №31 (вуліца Антонава, насупраць “Зялёнага свету”, №205 (вул.Дзяржынскага, 25), №159 (пр-т Кляцкова, 34).

Зніжкі дзейнічаюць у адной з аптэк кожнага раённага цэнтра вобласці, у Лідзе – у двух.

Набыць лекі з 5% зніжкай з 20 верасня могуць інваліды і ўдзельнікі вайны, інваліды 1,2 і 3 груп, дзеці-інваліды, пенсіянеры, пацярпелыя ад чарнобыльскай аварыі, шматдзетныя сем’і.

Зніжаны кошты і на лекі для дзяцей да 3 гадоў, для цяжарных жанчын.

Каб атрымаць зніжку, неабходна мець пры сабе дакумент, які пацвярджае права на яе. Для цяжарных жанчын – гэта даведка пра пастаноўку на ўлік у кансультацыі.

Аднак і зніжкі маюць абмежаванні: лекі, даражэйшыя за 200 тысяч беларускіх рублёў, прадаюцца за поўны кошт.