Гродзенска стала “Міс фотамадэль свету 2011”

|

 

Арганізатары конкурсаў вырашылі правесці сумесны фінал.

У Турцыю прыехалі 22 дзяўчыны з 19 краін (Расію і Украіну прадстаўлялі па 2 ўдзельніцы).

 

Інэса Куцэвіч упершыню выступіла на конкурсе прыгажосці.

Дзяўчына сумнявалася, ці варта пачынаць кар’еру мадэлі ў яе ўзросце, аднак Нацыянальны дырэктар Сусветнай Лігі Прыгажосці і Моды Віталь Жылінскі падтрымаў Інэсу.

У выніку прадстаўніца Беларусі перамагла ў агульным фінале і заваявала карону 1-ай віцэ-міс «Miss Seven Continents 2011».

alt=”Image 16679″ >

 

Той жа Віталь Жылінскі праводзіў адбор кандыдатак на ўдзел у конкурсах ад Латвіі.

За гэтую краіну ён прапанаваў выступіць яшчэ адной прадстаўніцы Гродна – Жэне Русіноўскай, якая ў 2008 годзе атрымала прыз глядацкіх сімпатыў на нацыянальным конкурсе “Міс Беларусь”.

Гэтым разам дзяўчына ў фінале стала чацьвёртай віцэ-міс.