Гродзенскія раварысты рыхтуюцца да сімвалічнага закрыцця сезона

|

Такім чынам, максімальна весела,  раварысты плануюць завершыць сезон 2011 года, аднак на зімовы адпачынак сыходзіць не збіраюцца.

 

Велаактывіст Саша Фядотаў:

Хацім зладзіць незвычайную для нас вандроўку па горадзе.

Гэта не будзе акцыя кшталту бардзюрнай пятніцы, а хутчэй свята, акцэнт будзем рабіць на відовішча, каб павесяліць людзей.

Ідэю правядзення Святлопараду выказаў на Першым Форуме вела-актывістаў раварыст з Ліды, а мы вырашылі  ўвасобіць яе ў жыццё.


Пакуль што Святлопарад толькі  ў планах, маршрут яшчэ не распрацаваны.

Думаю, пачнем у 19 гадзін, паедзем па тратуарах, таму абярэм найбольш шырокія вуліцы, каб не перашкаджаць пешаходам, але каб людзі нас бачылі.


Арганізатары заклікаюць удзельнікаў велапрабега прадугледзець  прылады для асвятлення сябе і ровара: фанарыкі, лямпачкі і г.д.

Ідэі для тых, хто пакуль не мае цікавых варыянтаў асвятлення,  прапаноўваюцца  на Гродзенскім Форуме.

 

Гродзенскія раварысты гавораць пра сімвалічнае закрыццё сезона, таму што, з аднаго боку, сезон актыўных масавых мерапрыемстваў хутчэй за ўсё прыпыніцца да сакавіка.

З другога боку, кожны вырашае для сябе, для кагосьці дождж перашкода, а на іншых надвор’е не ўплывае, і яны ўвогуле сезон не закрываюць.