Адзін дзень студэнта ў радзільным доме

|

Мінаю браму радзільнага дому – ранак пачынаецца. Тут заўседы ціха і спакойна.

 

Медыцынскі персанал, часцей за ўсе жанчыны, выконвае свае абавязкі з дакладнасцю добра запраграмаванага кампутара. Тут не павінна быць стогнаў і крыкаў, бо ўся энергія накіравана на адну мэту – дапамагчы з’явіцца дзіцяці.

Палова на дзесятую. Абход. Галоўнае правіла –  ты – цень. Ідзем па пятах куратара. Слухаем, назіраем, супастаўляем. Пытанні толькі ў кабінеце.

Дзесяць. Складаная аперацыя – фібраміёма маткі. Жанчына на трынаццатым тыдні цяжарнасці, дзіця трэба захаваць.

 

У аперацыйнай ўрачыстая засяроджанасць. Назіраю за гэтым праз шкло дзвярэй.

 

Далі наркоз – аперацыя пачалася. Фармуюць доступ. Гадзіна пралятае як хвіліна.

 

Зашылі. Хірургі здымаюць пальчаткі – аперацыя скончана.

Палова на дванаццатую. Доўгачаканы перапынак:  буфет, чарга, галодныя позіркі; студэнтка, булачка, кампот.

 

У гэтым знакамітым месцы, напэўна, пабываў кожны студэнт.

Поўдзень. Збіраемся ў кабінеце. Цень пераўтвараецца ў чалавека: пытанні, спрэчкі, дыскусійны клуб.

 

Ніколі не выйду адсюль, пакуль не пастаўлю ўсе кнопкі над “і”.

 

Без дзесяці гадзіна. Доўгія пераходы і калідоры да гардэробу.

 

Выхажу за браму і разумею, што заўтра ўсё гэта пачнецца з самога пачатку.

 

Можа гэта і ёсць шчасце. Здаецца, за гэтыя некалькі гадзін я дапамагаю нарадзіцца  цэламу чалавецтву.

>

 

Фота prosto-free