52% беларускага квасу вырабляе “Лідскае піва”

|

За 8 месяцаў года прадпрыемства на 40% павялічыла экспарт прадукцыі.

Попытам за мяжой карыстаецца лідскі квас, таму прадпрыемства збіраецца павялічыць ягоную долю ў агульным аб’ёме вытворчасці.

Фінскі  інвестар “Лідскага піва”  канцэрн Olvi вынікамі задаволены.

Уклаўшы 24 мільёны еўра, Olvi  надаў новы імпульс працы прадпрыемства.

У бліжэйшыя гады Olvi плануе накіраваць інвестыцыі на ўсталяванне новай лініі па вытворчасці квасу.

 

Менеджэр па краінах Балтыі і Беларусі кампаніі Пеэп Аккель:

Мы задаволены ростам продажаў прадукцыі прадпрыемства па выніках мінулага і гэтага года.

Ёсць часовыя цяжкасці, звязаныя з сітуацыяй на валютным рынку. Фінансавыя вынікі аказаліся ніжэй, чым мы чакалі, у прыватнасці, паказчыкі па прыбытковасці і рэнтабельнасці.

Тым не менш інвестар збіраецца і далей працягваць свой план развіцця прадпрыемства.


ААТ “Лідскае піва” вырабляе піва, квас, безалкагольныя і слабыя алкагольныя напоі, пітную ваду.

Прадукцыя прадпрыемства экспартуецца ў Расію, Малдову, Літву, Латвію, Эстонію, Польшчу, Германію.

 

Паводле http://www.belta.by