Студэнцкі відэаклуб запрашае
Рэгулярныя сеансы з наступным абмеркаваннем фільмаў пачаліся з лістапрада 2010 года.
Алеся Шэрашавец:
–Хачу адразу зазначыць, што акрамя паказаў фільмаў мы прапануем удзельнікам нашага клубу відэалекцыі па асноўных псіхалагічных навуках.
Таксама ў гэтым годзе арганізавалі паказы фільмаў на англійскай мове.
– Колькі ўдзельнікаў налічвае клуб?
–Калі ўлічыць групу ў сацыяльнай сетцы, то зараз дзесьці 320.
На самай справе, сеансы наведвае значна менш чалавек , але з кожным паказам колькасць павялічваецца.
-Дзе праходзяць паказы і дзе можна знайсці інфармацыю пра клуб?
–Сеансы праходзяць кожную пятніцу, пачатак у 18 гадзін у галоўным корпусе універсітэта (вул. Горкага 80, 4 аўдыторыя) .
Расклад паказаў можна знайсці на афіцыйнай старонцы “В Контакте” http://vkontakte.ru/banana_grsmu.
Там таксама арганізавана галасаванне за фільмы, якія будуць паказаны нашым клубам у бліжэйшым будучым.
– Якія планы ў арганізатараў клубу?
– Плануем на некаторыя паказы запрашаць выкладчыкаў нашай ВНУ.
Запросім на гарбату тых, каго мы прызвычаіліся бачыць у афіцыйных абставінах.
Таксама мы б хацелі, каб як мага больш людзей даведалася пра наш клуб, таму будзем працаваць больш актыўна праз сацыяльныя сеткі.
Бліжэйшы паказ (фільм“Летуценнікі”) адбудзецца ў пятніцу 14 кастрычніка па адрасе: вул. Горкага 80, аўдыторыя 4 (галоўны корпус ГрДМУ).
Пачатак а 18-ай гадзіне.
Уваход вольны!