“У Грэка” гучала акустыка

|

Чатыры вядомыя гарадзенцам, і не толькі ім, песні: “Пойдзем хлопцы на вайну”, “Кранштадт, “Радыёактыўны снег”, “Я веру!” былі вакананыя Алесем Дзянісавым (на здымку ніжэй зправа) з гурта “Кальян”.

 

Выступ Алеся як бы пашырыў межы студыі. Было ўражанне, што мы знаходзімся не ў маленькім пакойчыку на 25-30 асоб, а ў вялікай канцэртнай залі.

 

Хрыплы голас “Міхалыча” пасля менскага канцэрту 7-га кастрычніка ствараў уражанне выступу Высоцкага, які спявае па-беларуску.

 

 

Хлопцы з маладога гарадзенскага гурту “ВКЛ” гучалі вельмі дзіўна: цудоўнае беларуская мова, аднак троху незладжанае выкананне пакінула ўражанне скамканасці выступу.

 

 

Грандж і рэгі гутра, які адзіны выступаў не ў акустычным, а ў электрычным выкананні лепш бы гучаў не ў маленькім памяшканні, а ў вялізнай залі на 300 – 500 чалавек.

 

Новы погляд на сваю творчасць і свае ўражанні пра горад над Нёманам пакінуў выступ Аляксандра Памідорава.

 

 

Песні з рэпетыцый з Міхеем, свае старыя песні з розных супольных альбомаў, пераклады на беларускую мову Боба Марлі  – гэта толькі маленькая частка таго, што было выканана падчас канцэрта.

 

Дарэчы Lomir Zech Iberbetn (“Давайце памірымся”) з “Народнага Альбому” была выканана Памідоравым на гэтым канцэрце ў Гародні ўпершыню ў поўным варыянце з дадатковым куплетам.

 

Перад гэтай песняй сп. Аляксанд ўзгадаў габрэяў, што загінулі ў Гародні пад час Другой Сусветнай вайны.

А пасля песні “На Каляды”, якую гарадзенская публіка чакала з самага пачатку выступа Аляксандра Памідорава доўга яшчэ не хацелі адпускаць.

 

Фота аўтара