Лёс старажытных могілак вакол Каложскай царквы ў руках Гроднаграмадзянпраекта

|

Як піша s13.ru, працоўныя пракладалі кабель на глыбіні каля метра ў 1,5 метрах ад царквы, археолагі  за працэсам не назіралі.

За каментарамі “Твой стыль” звярнуўся да археолаг а Сяргея Піваварчыка, загадчыка кафедры археалогіі ГРДзУ, адказнага за археалагічны нагляд  за будоўляй:

 

Сяргей Піваварчык:

Косткі знайшлі, калі пракладалі трасу пад кабель ад царкоўна-прыхадскога дома да Каложы.

Гэта звычайныя работы, глыбіня 70 см, шырыня – 40 см.

Даўно вядома, што там былі манастырскія могілкі, таму натуральна, што трапілі на косткі.

Пасля іх паклалі на месца і зноў закапалі.

Косткі былі разрозненыя.

Відавочна іх выкапалі яшчэ ў 90-ых гадах падчас пракладкі пліткі, таму датаваць іх цяжка.

Мяркуючы па тым, што былі  яны не вельмі глыбока, датаваць іх можна 19-18 стагоддзем.

 

Больш маштабных прац вакол Каложскай царквы весціся пакуль не будзе.

Археалагічныя даследванні плануюцца ўжо пасля таго, як парафія пераедзе ў царкоўна-прыхадскі комплекс (яго будаўніцтва павінна скончыцца ўвесну 2012 года).

Раскопкі запланаваныя як на тэрыторыі царквы, так і звонку.

 

Сяргей Піваварчык:

–          Гроднаграмадзянпраект спачатку зрабіў праект, не правёўшы ні археалагічных, ні гістарычных даследванняў.

Па праекце плануецца зняць грунт на глыбіню 1,5 метра, панізіць узровень, а цяпер высветлілася, што вакол царквы былі манастырскія могілкі.

Магчыма праект будзе карэктавацца.

Мы далі заключэнне па выніках летніх даследванняў, прывялі вынікі 2007, 1985 гадоў, якія гавораць аб тым, што вакол царквы былі могілкі, а яны павінны прымаць рашэнне.

Мы ўплыву не маем.

Але вельмі часта праекты змяняюцца ў сувязі з новымі абставінамі.

 

alt=”Image 16797″ >

Пахаванні, знойдзеныя каля Каложы падчас летніх раскопак

 

Змены ў праект уносяцца з ініцыятывы замоўніка.

Апошняе слова застаецца за навукова-метадычнай радай пры Мінкульце, аднак раду праект задавальняе і ў цяперашнім выглядзе.

Паводле Сяргея Піваварчыка, ягоныя паўнамоцтвы  адказнага за археалагічны нагляд будоўлі дазваляюць яму толькі фіксаваць, але не ўплываць на тое, што адбываецца.

Падчас прац на глыбіні да 50 см увогуле нагляд не праводзіцца.

Такім чынам, лёс пахаванняў 12-19 стагоддзяў на тэрыторыі вакол Каложскай царквы застаецца ў руках замоўніка і распрацоўшчыка праекта рэканструкцыі.

 

Незалежныя эксперты і грамадскасць не раз звярталі ўвагу на тое, што падчас рэканструкцыі помніку будзе нанесена непапраўная шкода.

Азнаёміўшыся з праектам рэканструкцыі Барысаглебскай (Каложскай) царквы, прадстаўленым архітэктарам Г.Лаўрэцкім, эксперты і ўдзельнікі грамадскіх слуханняў звярнуліся да міністра культуры з просьбай яшчэ раз разгледзіць праект рэканструкцыі Каложскай царквы на паседжанні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

 

Міністэрства культуры заклапочанасці грамадзкасці не падзяляе.

У адказе аўтарам звароту паведамляецца пра тое, што навукова-метадычная рада разглядала пытанні аб правядзенні работ на Каложскай царкве неаднаразова пачынаючы з 1994 года.

Праектная прапанова Г.Лаўрэцкага была ўхваленая яшчэ 24 снежня 2008 года (пратакол №149).

Падставай для аднаўлення страчаных муроў з’яўляюцца акварэлі 19 стагоддзя, якія захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным гістрарычным архіве С.-Пецярбургу.