Пасадзіць дрэва, пафарбаваць яйкі…
Суботнік пройдзе і на працоўных месцах, і па добраўпарадкаванні і азеляненні горада, у загарадных дзіцячых аздараўленчых лагерах. Асобная ўвага будзе нададзена навядзенню парадку на тэрыторыях мемарыяльных комплексаў.
У бягучым годзе «дзень камуністычнай працы», які быў заўсёды звязаны з днём нараджэння У.І.Леніна (22 красавіка) супадае з Вялікай суботай у беларускіх каталікоў. Лагічней было б правесці яго на тыдзень пазней. Але, як бачна, і гэтыя велікодна-працоўныя святы – частка палітыкі дзяржавы.
Зрэшты, удзел у суботніках справа асабістая. А для тых, хто змушаны працаваць, нагадаем, што ўтрыманне наймальнікам грашовых сродкаў з заробкаў працаўнікоў, для якіх 11 красавіка з’яўляецца працоўным днём, праводзіцца добраахвотна!
Л.Леонт
Фота www.media-plan.info