Тыдзень слінганашэння ў Гродне: флэш-моб, слінгаквэст, слінгашэсце і канцэрт
У аўторак і чацьвер, кажа Ганна Кузняцова, адна з арганізатарак, па чатырох гродзенскіх раёнах пройдуць флэш-мобы “Знайдзі Суседа!”.
11 кастрычніка збяруцца слінга-бацькі Дзевятоўкі, 13-га – жыхары Вішняўца, Фолюша і цэнтральнай часткі Гродна.
13 кастрычніка ў Музеі гісторыі рэлігіі слінга-бацькоў і дзяцей да 5 гадоў, а таксама цяжарных чакае бясплатны 30-хвілінны канцэрт гітарнай музыкі і кароткая экскурсія па экспазіцыі.
15 кастрычніка адбудзецца Другі Сямейны Слінгаквест
У прыгодніцкай гульні (ад англ. quest — пошукі) можа ўдзельнічаць любая сям’я (каманда) ад 2 (дарослы+дзіця/будучыя бацькі) да 5 чалавек (не больш за 3 дасрослых у камандзе), з далучэннем сваякоў і сяброў у слінгах, калясках альбо без іх.
Тэма – слінгі і гісторыя Гродна.
Маршруты будуць пралягаць па цэнтры Гродна.
Гуляць можна будзе толькі пасля рэгістрацыі.
Пакуль, кажуць арганізатары, зарэгістравалася толькі адна каманда.
Завершыць Тыдзень слінганашэння нядзельнае слінгашэсце.
Ганна Кузняцова:
– З 11.30 да 12 гадзін збіраемся на Савецкай плошчы.
Затым ідзем па Савецкай у парк Жылібера.
Там у 12.30 я правяду майстар-клас, патлумачу асноўную розніцу паміж Кенгуру і Слінг-заплечнікам.
Падрабязную інфармацыю пра Тыдзень слінганашэнне ў Гродне чытайце на сайце Дзеці і Бацькі Гродна.
На фота: Шэсце гродзенских слінгамам у 2010 годзе
Фота з сайта http://sling.by