У Гродзенскай вобласці з’явіўся махляр, які “палюе” па крамах
У 13.40 невядомы мужчына ў гандлёвым цэнтры ў Наваградку звярнуўся да касіра з просьбай размяняць 1 мільён (10 купюр наміналам па 100 тысяч) рублёў на драбнейшыя грошы.
Падчас размену махляр завалодал грашыма ў суме 500 тысяч рублёў.
Праз нейкі час аналагічная сітуацыя здарылася ў суседняй краме.
Падобны па прыкметах мужчына таксама звярнуўся да касіркі з просьбай размяняць грошы.
Калі частка сумы ўжо была ў яго, махляр раптам адмовіўся ад размену і папрасіў вярнуць ягоныя грошы, а сам аддаў касірцы дробныя.
Пасля высветлілася, што аддаў ён далёка не ўсё, крама згубіла 600 тысяч рублёў.
У той жа дзень яшчэ два падобных махлярства зафіксаваны ў крамах Бярозаўкі.
Там махляр прыхапіў амаль мільён.
Мліцыя звяртаецца да грамадзян па дапамогу ў пошуку злачынцы.
Гэта мужчына 40-45 гадоў, рост каля 170 см, плотнага целаскладу, твар круглы, волас кароткі чорны з сівізной, цёмныя вусы.
Быў апрануты ў чорную куртку з верхняй накладной кішэняй з правага боку (закрываецца на “маланку”), цёмна-сінія джынсы, чорныя чаравікі, насіў зацемненыя акуляры.
З падазраваным можа знаходзіцца жанчына на выгляд 30-35 гадоў, рост каля 170 см, плотнага целаскладу, твар круглы, валасы чорныя.
Грамадзян, якім нешта вядома пра абставіны махлярстваў, міліцыя просіць тэлефанаваць на нумары 79-71-10 альбо 102.
Паводле http://uvd.grodno.by