Гданьск, Гдыня, Сопат: загадкавы трохкутнік

| Без катэгорыі

Канец ліпеня – пачатак жніўня гэтага году былі даволі спякотнай парой, аднак Гданьск сустрэў нас шэрым небам.

Веліч старажытных муроў старога гораду ўражвае сваёй магутнасцю.

Ад уражанняў старажытнасці вольнага гораду нам захацелася ўзляцець у неба.

Стаць капітанам вялізнага карабля натхняла наведванне марскога музея, што месціцца ў самым цэнтры старажытнага гораду.

Таксама недзе ў глыбіні душы з’явілася жаданне апусціцца на батыскафе ў марскія глыбіні, каб пабачыць там кіта, альбо марскога змея.

Начны Гданьск ствараў уражанне, што ты трапіў у маленькую казку, з якой яшчэ доўга не захочаш выйсці.

Партовыя краны, нібы буслы ў полі, чакаюць сваіх жабанятаў.

Фартэцыя 18-га стагодзя ахоўвае ўваход у порт нібыта старажытных піратаў, што, здавалася б, у любы момант могуць завітаць у вольны горад.

Па-за нашай увагай не магла застацца і паўвыспа Вестэрлатэ і яе гераічная абарона ў 1939-м годзе.

Вуліцы маленькага Сопату запомніліся сваёй сучаснасцю.

 

Першай вядомай пабудовай, што патрапілася нам у падарожжы па Сопаце, быў знакаміты Крывы Дом.

Пабудаваны ў 2004-м годзе, ён стаўся знакамітасцю на ўвесь свет.

 

У гэтым будынку зараз знаходзіцца гандлёвы цэнтр, а на 2-м паверсе студыі радыё Radio RMF FM

 

Гдыня ўразіла нас спачатку сучаснымі будынкамі, аднак затым мы выйшлі да мора…

Па дарозе дадому нам ўдалося завітаць яшчэ ў старажытны Мальбарк, былую рэзыдэнцыю магістра Тэўтонскага Ордэну, аднак гэта ўжо іншая гісторыя.

 

Фота аўтара

 

Глядзі таксама мапу іншых падарожжаў аўтараў “Твайго стылю”!

 


Глядзі Мапу падарожжаў “Твайго стылю” ў большым памеры