Эвакуацыя абвешчана ва ўсіх адукацыйных, сацыяльных і ўстановах аховы здароўя вобласці

|

Адначасовая навучальная эвакуацыя людзей пройдзе ва ўсіх садках, школах, інтэрнатах, прытулках, бальніцах, ФАПах і сацыяльных установах горада і вобласці.

На кожным аб’екце будзе прысутнічаць супрацоўнік МНС, які дапаможа ацаніць дзеянні супрацоўнікаў установы і зрабіць высновы.

Ст.інспектар Святлана Рован:

–          Такое маштабнае мерапраемства ў вобласці праводзіцца ўпершыню.

Аднак па правілах тэхнікі бяспекі не радзей за 2 газы на год праводзіць вучэбную эвакуацыю павінны ў кожнай установе, каб кожны ведаў, што ён павінны рабіць у надзвычайнай сітуацыі.

Заўтрашняя эвакуацыя дапаможа нам ацаніць дзеянні ўдзельнікаў і скарэктаваць іх на будучыню, на выпадак сапраўднай небяспекі.


Вынікі эвакуацыі будуць падводзіцца ўжо праз паўгадзіны ад яе пачатку: у надзвычайнай сітуацыі адлік ідзе на хвіліны, а супрацоўнікі ўстановаў адукацыі, аховы здароўя і сацыяльных павінны ўмець не толькі выратавацца самі, але і ўратаваць сваіх падапечных.