Кантрактнае пагадненне па будаўніцтве АЭС у Астраўцы падпісана

|

Кантрактнае пагадненне вызначае асноўныя палажэнні генеральнага кантракта на будаўніцтва “пад ключ” двух энергаблокаў АЭС агульнай магутнасцю да 2400 МВт з рэактарнай устаноўкай В-491.

Прадугледжана, што беларуская АЭС будзе ўзводзіцца на ўмовах поўнай адказнасці генеральнага падрадчыка.

Першы блок АЭС плануецца ўвесці ў 2017 годзе,  другі – у 2018-ым.

Кошт АЭС складае каля 9,4 мільярдаў долараў.

Для будаўніцтва плануецца прыцягнуць расійскі крэдыт.