Гродзенскія сіноптыкі: у бліжэйшыя дні тэмпература паветра будзе ніжэй за норму
Калі ўлічыць, што норма – 5-8 градусаў, то прагноз несуцяшальны.
Тэмпература паветра будзе паступова зніжацца. Прагназуюцца ападкі, магчымы першы снег.
У ноч з чацьвярга на пятніцу магчымыя замаразкі, -1+4. У пятніцу чакаецца 4-9 градусаў цяпла.
Не парадуюць надвор’ем і выходныя.
Заходнія сіноптыкі ўжо прагназуюць нам доўгую і сцюдзёную зіму.
Але вядома, што доўгатэрміновыя метэаралагічныя прагнозы недакладныя.
Так, прагнозы надвор’я на месяц спраўджваюцца толькі на 53%.
Хочацца верыць, што не спраўдзяцца і гэтыя змрочныя прагнозы.