“Нататнік з Гродзенскага гетта” выдадзены на 4-х мовах

|

Дзённік быў знойдзены пасля вайны і выдадзены толькі зараз.

 

Першыя спробы выдання былі ў 1967-годзе, калі а. Цезары Баран спрабаваў надрукаваць яго на машынцы.

 

Наступная спроба яго выдання была зробленыя ў 2000-м г. Тады айцец- францысканец Цэлестын Напюркоўскі падрыхтаваў яго да друку.

 

І толькі зараз гарадзенскі святар а.Юзаф Макарчык (на здымку вышэй) надрукаваў гэтую кніжку.

 

На прэзентацыю а. Юзаф запрасіў Георгія Хасіда (на здымку злева), аднаго з застаўшыхся ў жывых вязняў гродзенскага гетта.

>

Гісторыі часоў акупацыі гораду прагучалі з вуснаў спадара Георгія і кожны прысутны змог уявіць здзекі нямецкага акупацыйнага рэжыма над жыхарамі гетта.

 

Другім запрошаным госцем быў Захар Тарасевіч (на здымку вышэй у цэнтры) – вязень канцлагера Аўшвіца, які распавёў прысутным пра здзекі, якія адбываліся ў гэтай фабрыцы смерці.

 

Само выданне – гэта дзённік ананімнага жыхара гарадзенскага гетта.

 

Чалавеку было прыкладна 40 год. Любоў да сваіх родных, звычайнае жыццё, хованкі – гэта малая частка таго, што апісананая ў гэтым нататніку.

 

Фота аўтара