Моладзь з абмежаваннямі атрымала новае месца для сустрэч
У адрамантаваных кабінетах – сучасная кампутарная і бытавая тэхніка.
Абсталявана зала для заняткаў гімнастыкай, кабінет дамаводства, майстэрня.
Для сацыяльнай рэабілітацыі моладзі з абмежаванымі магчымасцямі ў цэнтры працуюць гурткі музыкі і спеваў, дэкаратыўнага мастацтва, дызайну.
Тэатр “Натхненне” рыхтуе спектаклі, раз на маесяц ладзяцца паседжанні сацыяльнага клуба “Святліца”.
Для бацькоў маладых інвалідаў працуе клуб “Бацькоўскі дом”, які дае дапамагае пашырыць педагагічныя і псіхалагічныя веды, атрымаць кансультацыі спецыялістаў.
Аддзяленне дзённага перабывання на сёння аб’ядноўвае 43 чалавекі ва ўзросце 18-39 гадоў.
Сярод іх – інвалід дзяцінства, 38 інвалідаў I і II груп, 4 інваліды III группы.
Паводле http://grodno.gov.by