Жыхар Дзевятоўкі спыніў рух на праспекце Кляцкова
Напярэдадні 44-гадовы мужчына святкаваў дзень нараджэння сябра, а раніцай паехаў на працу.
Пасля змены адразу накіраваўся ў краму і набыў бытэльку гарэлкі.
Мужчына сцвярджае, што, перад тым, як выехаць дамоў на ўласным аўтамабілі “Вольва”, выпіў 200 грам.
“Падрэзаўшы” спадарожны “Опель”, “Вольва” рухаўся па скрайняй левай паласе і, калі яна скончылася, урэзаўся ў бардзюр астраўка, які падзяляе плыні руху супрацьлеглых кірункаў.
Адарваўшыся ад асфальту, “Вольва” выкінула на газон сустрэчны “Фальксваген”, адскочыла ад яго і пераляцела праз “Нісан”.
Сама “Вольва” перавярнулася і на паласе сустрэчнага руху лягла на дах.
У выніку аварыі пасажырцы “Фальксвагена” і яе дачцэ спатрэбілася медыцынская дапамога, а дзесяткі тысяч гродзенцаў у гадзіну пік трапілі ў заторы.
Утрыманне алкаголю ў крыві злаўмысніка склала 2,2 праміле.
На фота: так пасля ДТЗ выглядае машына вінаватага ў аварыі
Паводле http://gaigrodno.by