Аўтарка “Твайго стылю” выканае адну з галоўных роляў у тэлесерыяле
Галоўная мэта стварэння гэтага фільму – адлюстраваць жыццё сучаснай моладзі, а таксама прадухіліць дыскрымінацыю людзей, якія жывуць з ВІЧ.
Як паведаміла “ТС” Вераніка, пра адбор выканаўцаў роляў у серыяле даведалася яе матуля.
– Кастынг адбываўся ў Мінску і праходзіў у тры этапы. Я вельмі хвалявалася перад трэцім этапам, бо другі быў складаным.
Нам дасылалі тэксты, якія трэба было вывучыць і выканаць ў адпаведнай ролі.
Я не была упэўнена, што суддзям спадабаецца маё выкананне. Але мне пашчасціла быць абранай больш чым з 1500 прэтэндэнтаў!
Гэта было далёка не першае выпрабаванне творчасці Веранікі.
На Міжнародным фестывалі тэатраў дзяцей і моладзі “Балтык-Сатэлід-2011”, які ладзіўся ў польскіх Сейнах 7-12 чэрвеня, Вераніка атрымала дыплом “За лепшую акторскую ролю”.
У мінулым годзе Вераніка Барцэвіч пасьпяхова скончыла гарадзенскую “Школу маладога журналіста”, шмат разоў друкавалася ў “Тваім стылі”.
>
Вераніка Барцэвіч (сядзіць) у час наведвання рэдакцыі “Вечернего Гродно”.