Пачаліся заняткі “Універсітэту Залатога Веку”
На працягу сямі месяцаў сталыя людзі будуць удасканальваць свае здольнасці ў самых розных накірунках.
Апроч агульных тэматычных сустрэч (лекцый, трэнінгаў, гасцёўняў, дыскусій і г.д.) удзельнікі праграмы будуць наведваць секцыі беларускай, ангельскай і польскай моваў, кампутарныя курсы, “Беларускія вячоркі”, “Акадэмію мастацтваў Залатога Веку”, цыкл экскурсій па горадзе і па гарадзенскіх музеях, вучыцца фатаграфаваць і апрацоўваць фотаздымкі, знаёміцца з лепшым досьведам вядзенне прысядзібнай гаспадаркі (гурток “Сад мары”), займацца ёгай.
>
Як і ў мінулым годзе, у межах УЗВ будзе працаваць “Школа добрых справаў”, з дапамогай якой удзельнікі праграмы змогуць спланаваць і рэалізаваць свае грамадска-карысныя справы.
“Універсітэт Залатога Веку” быў заснаваны сябрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” у красавіку 2010 г.
Мэтамі УЗВ з’яўляецца інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей.
Ад пачатку рэалізацыі праграмы ўдзел у ёй узяло ўжо больш за 100 гарадзенцаў ва ўзросце ад 50 да 85 гадоў.
Арганізатары і вядучыя секцый “Універсітэту Залатога Веку”.
Падрабязней з працай “Універсітэту Залатога Веку” можна пазнаёміцца на блогу праграмы.
Фота Марыі Станіславіч