У Дзень Маці ў Гродне адкрыўся цэнтр рэабілітацыі інвалідаў

|

Адкрыццё рыхтавалася яшчэ ў траўні, аднак гарадскія ўлады вырашылі адкласці падзею  да Дня Маці, і нарэшце сёння цэнтр распачаў працу па рэабілітацыі  і сацыялізацыі маладых інвалідаў.

 

Дырэктар цэнтра атрымала сімвалічныя ключы ад установы.

alt=”Image 16911″ >

 

Улады падарылі абсталяванне для кампутарнага класа цэнтра, былі падарункі ад іншых спонсараў.

Аднак самым цікавым аказаўся падарунак ад суседкі, што жыве непадалёк:  выкладчыца гуманітарнага каледжа Марыя Кароль прэзентавала піяніна.

 

 

У цэнтры будуць працаваць 13 спецыялістаў,  пад наглядам якіх пакуль 43 дзіцяці з абмежаваннямі.

Асноўная наша задача,  кажуць супрацоўнікі, выцягнуць іх з дамоў, каб яны маглі адзін з адным сустракацца, дзяліцца сваімі праблемамі.

 

Здымкі аўтара