У Гродне зладзілі конкурс для маладых філатэлістаў
Падобнае мерапрыемства ладзіцца ўпершыню ў краіне.
Напярэдадні ў дзіцячых установах горада адбыўся конкурс на лепшы эскіз сярод маладых філатэлістаў.
А на самым мерапрыемстве выступалі прадстаўнікі Белпошты, адзела адукацыі і гродзенскага райкаму БРСМ.
Аднак кропку паставіў Фрыдэрык Гушча, кіраўнік гродзенскага абласнога таварыства філатэлістаў. Ён заклікаў моладзь далучацца да справы збірання паштовых марак, таму што гэта наша гісторыя і менавіта праз такую справу можна адцягнуць дзяцей і моладзь ад кампутара.
Фрыдэрык Гушча распавёў пра гісторыю стрварэння ў Гродне таварыства філатэлістаў і заклікаў далучацца да гэтай справы.
alt=”Image 16915″ >
А для таго каб зацікавіць моладзь, у зале былі выстаўлены 3 велізарныя калекцыі са збораў гродзенскіх філатэлістаў.
Пасля выступу сп. Гушчы былі вясёлыя конкурсы ад лялькі Паштавіка, які задаваў пытанні пра гісторыю паштовых марак і збіральніцтва.
Конкурс будзе працягвацца паўгады.
На пачатку навучальнага года была спроба стварыць моладзевы клуб філатэлістаў на базе Палаца дзіцячай і юнацкай творчасці, аднак на сустрэчу гэтага гуртка прыйшло толькі 2 чалавекі.
Магчыма конкурс “Сімвалы Айчыны” дапаможа адрадзіць у Гродне моладзевую філатэлію.
Здымкі аўтара