Адзіны валютны курс з’явіцца 20 кастрычніка

|

– “З 20 кастрычніка гандаль будзе ажыццяўляцца ў рамках адной сесіі. На адзінай гандлёвай сесіі, гэтак жа, як цяпер на дадатковай, будзе гнуткае курсаўтварэнне — у залежнасці ад попыту і прапановы.

 

Урад і Нацбанк дазваляюць курсу намацаць раўнаважкае значэнне, пры якім попыт і прапанова будуць роўныя. Каб экспарцёрам было цікава прадаваць валюту, а імпарцёрам купляць. Таксама і насельніцтва. Каб валютныя касы банка працавалі на звароце.

 

Гэта значыць ні ў якой ступені дзяржава не будзе адміністрацыйна ўмешвацца ў курсаўтварэнне, усталёўваючы курс на нейкім узроўні”.

 

Заява Румаса прывядзе да таго, што попыт на валюту на дадатковай сесіі ў бліжэйшыя дні зменшыцца да мінімальна магчымага — кампаніі не захочуць купляць «дарагую» валюту, калі можна будзе з 20 кастрычніка набыць параўнальна танную.

 

Нагадаем, што 30% ад валютнай выручкі экспарцёры ўсё яшчэ вымушаныя прадаваць па нізкім курсе. Цяпер такі абавязак будзе зняты.

 

Калі прааналізаваць аб’ёмы таргоў далярам 14 кастрычніка на асноўнай і дадатковай сесіях, атрымліваецца, што раўнаважкі курс пры захаванні аб’ёмаў таргоў складзе каля 7880 рублёў.

 

У сувязі з гэтым у першыя дні наступнага тыдня можна чакаць чэргі ахвотных здаць валюту па яшчэ высокім курсе каб пасля купіць яе танна.

 

Такая гульня на курсах спрацуе ў тым выпадку, калі з 20 кастрычніка не будуць уведзеныя нейкія абмежаванні для грамадзян на куплю валюту.

 

Наша Ніва

 

Даведка ТС:

 

Розніца паміж рынкавым і афіцыйным курсамі складае зараз каля 60%.

Так, 14 кастрычніка курс долара на дадатковай сесіі склаў 9.010 рублёў. Афіцыйны курс Нацбанка ў гэты дзень складаў 5731 руб.

 

Фота bymedia.net