Некалькі тысяч вернікаў удзельнічалі ў асвячэнні касцёла на Дзевятоўцы

|

Пробашч айцец Станіслаў Станеўскі вітаў на ўрачыстасці першага душпастыра парафіі, святароў і парафіян, усіх, хто спрычыніўся да будаўніцтва святыні, ахвярадаўцаў, гасцей, прадстаўнікоў уладаў, польскіх дыпламатаў.

Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне заснаваная 18 гадоў таму.

 

З 1994 года вернікі маліліся ў часовай капліцы, увесь гэты час працягвалася будаўніцтва комплекса з касцёла, кляштара і душпастырскага цэнтра.

 

7 лістапада 2000 года ў сцяну святыні быў убудаваны камень, падораны і асвячаны Папам Янам Паўлам ІІ

 

Зімой 2010 года парафія перабралася ў пасвячаны для ўжывання ў літургічных мэтах касцёл, дзе яшчэ не былі скончаныя будаўнічыя працы.

 

15 кастрычніка святыня кансэкраваная.

 

 

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі некалькі дзесяткаў святароў Гродзенскай дыяцэзіі і айцы-рэдэмптарысты, якія служаць у парафіях Беларусі, Польшчы, Германіі.

 

 

Біскуп Аляксандр Кашкевіч акрапляе будынак і вернікаў.

alt=”Image 16931″ >

Памазанне сцен святыні святым мірам.

 

Урачыстасць доўжылася амаль тры гадзіны.