Гарадзенскія каманды правялі чарговыя матчы у чэмпіянаце Беларусі па футболе
Гарадзенцы перамаглі гаспадароў з лікам 3:2.
Зялёна-жоўтыя ўдала пачалі гульню і ўжо на 13 хвіліне матчу вялі з лікам 2:0.
Абодвы разы вызначыўся Павал Савіцкі (на здымку ў зялёнай кашульцы).
Калі ў выпадку з першым голам малады паўабаронца ўцёк на рандэву з галкіперам і сам адправіў мяч у сетку, то ў другі раз сваім прастрэлам вымусіў зрабіць гэта абаронцу Белшыны Аляксандра Быліну.
Але ж бабруйчане здавацца не збіраліся і ўжо праз 5 хвілін адквіталі адзін мяч.
Ягор Зубовіч з дапамогай рыкашэту не пакінуў шанцаў галкіперу “Нёмана” Андрэю Гарбунову.
Гаспадары выраўнялі гульню і да перапынку лік больш не змяняўся.
Другі тайм гаспадары пачалі больш актыўна, стварыўшы некалькі небяспечных момантаў ля брамы гасцей.
На гэта трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў адказаў заменамі, адна з якіх адразу спрацавала.
Сяргей Лявіцкі, які выйшаў замест Вадзіма Дземідовіча, сваім першым ударам на 63 хвіліне матчу змяніў лік – 3:1 на карысць “Нёмана”.
За 10 хвілін да канца гульні пасля падачы вуглавога нападнік “Белшыны” Генадзь Блізнюк скараціў разрыў у ліку, але гэта было ўсе, на што хапіла гаспадароў у гэты дзень.
>
Нават трэнер бабруйскай каманды Аляксандр Сяднёў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі прызнаў паразу сваёй каманды заслужанай.
Іншы гродзенскі клуб праводзіў матч у суботу.
“Белкард” на выездзе саступіў пінскай “Хвалі” з лікам 0:2 і зараз займае перадапошні, 15 радок у табліцы першай лігі.
Вынікі іншых матчаў з удзелам каманд з гарадзеншчыны глядзіце ніжэй.
Чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе:
“Полацк” – “Смаргонь” – 4:0.
Чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе:
“Лівадзія” (Дзяржынск) – “Ліда” – 2:3.
“Нёман”(Масты) – Жлобін – 2:1.
“Гомельчыгунтранс” – “Белтрансгаз” (Слонім) – 0:4.
“Камунальнік” (Слонім) – “Партызан-2” (Мінск) – 3:0.
Фота з сайта goals.by