Гарадзенскія каманды правялі чарговыя матчы ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

|

Зялёна-жоўтыя ўдала пачалі гульню і ўжо на 13 хвіліне матчу вялі з лікам 2:0.

 

Абодвы разы вызначыўся Павал Савіцкі.

Калі ў выпадку з першым голам малады паўабаронца ўцёк на рандэву з галкіперам і сам адправіў мяч у сетку, то ў другі раз сваім прастрэлам вымусіў зрабіць гэта абаронцу Белшыны Аляксандра Быліну.

Але ж бабруйчане здавацца не збіраліся і ўжо праз 5 хвілін адквіталі адзін мяч.

Ягор Зубовіч з дапамогай рыкашэту не пакінуў шанцаў галкіперу “Нёмана” Андрэю Гарбунову.

Гаспадары выраўнялі гульню і да перапынку лік больш не змяняўся.

 

Другі тайм гаспадары пачалі больш актыўна, стварыўшы некалькі небяспечных момантаў ля брамы гасцей.

На гэта трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў адказаў заменамі, адна з якіх адразу спрацавала.

Сяргей Лявіцкі, які выйшаў замест Вадзіма Дземідовіча, сваім першым ударам на 63 хвіліне матчу змяніў лік –  3:1 на карысць “Нёмана”.

За 10 хвілін да канца гульні пасля падачы вуглавога нападнік Белшыны Генадзь Блізнюк скараціў разрыў у ліку, але  гэта было ўсе, на што хапіла гаспадароў у гэты дзень.

Нават трэнер бабруйскай каманды Аляксандр Седнеў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі прызнаў паразу сваёй каманды заслужанай.

 

Іншы гродзенскі клуб праводзіў матч у суботу.

“Белкард” на выездзе саступіў пінскай “Валне” з лікам 0:2 і зараз займае перадапошні, 15 радок у табліцы першай лігі.

Вынікі іншых матчаў з удзелам каманд з гарадзеншчыны глядзіце ніжэй.

 

Чэмпіянат РБ па футболе ў першай лізе:

“Полацк” – “Смаргонь” – 4:0.

 

Чэмпіянат РБ па футболе ў другой лізе:

“Лівадзія” (Дзяржынск) – “Ліда” – 2:3.

“Нёман”(Масты) – Жлобін – 2:1.

“Гомельчыгунтранс” – “Белтрансгаз” (Слонім) – 0:4.

“Камунальнік” (Слонім) – “Партызан-2” (Мінск) – 3:0.

 

Фота з сайта http://www.interfax.by