Гродзенец кіраваў злачыннай групоўкай, якая рабавала банкі ў Германіі
Злаўмыснікі ў перыяд з сакавіка 2009 па кастрычнік 2010 года здзейснілі 34 рабаўніцтвы банкаў, здабыўшы такім чынам 800 тысяч еўра.
Грошы накіроўваліся ў Гродна ў “абшчак”, далей іх размяркоўваў кіраўнік групоўкі.
Злачынцы “працавалі” ў Германіі, Польшчы, Літве і Беларусі.
Яны знаходзілі людзей, зродных на рабаўніцтва, вучылі іх і дастаўлялі на месца аперацыі.
Кіраўнікі групоўкі дапамагалі з вырабам віз і фальшывых дакументаў.
Калі паліцыя затрымлівала ўдзельнікаў банды, іх таксама не пакідалі без увагі, дапамагалі, складалі “легенды”, забяспечвалі іх сем’і.
На дадзены момант у чатырох краінах затрыманыя 27 удзельнікаў злачыннай групоўкі.
10 чалавек ужо асуджаны ў Германіі на тэрміны ад 1,5 да 9 гадоў пазбаўлення волі.
Аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы працягваюцца.
Паводле http://www.belta.by