Беларусы пераходзяць на больш моцныя напоі

|

Па дадзеных Белстату, якія прыводзіць БелаПАН, гарэлка ў агульным аб’ёме ўжывання алкаголю склала 45% (летась – 42,9%).

Ад пачатку года беларусы набылі алкагольных напояў на 5,6 трыльёны рублёў.

 

Рэалізацыя алкаголю ў агульным аб’ёме рознічнага таваразвароту склала 10,3%.

Піва за 9 месяцаў прададзена 26 мільёнаў 669,7 тысяч дал, што на 12,8% больш за мінулагодні паказчык.

Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме ўжывання алкаголю склала 13,4%.

 

Лікёра-гарэлачных вырабаў сёлета паспелі прадаць 1 мільён 572,3 тысячы дал, на 35,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага году.

Продаж вінаградных він узрос на 15,7% да 2 мільёнаў 327,7 тысячы дал.

 

На 38,1% павялічыўся продаж  канькоў і брэндзі.

Значна меншым попытам сталі карыстацца слабыя алкагольныя напоі.

Іх беларусы набылі ўсяго 653,7 тысячы дал, на 31,5% менш, чым летась.

 

Крыху менш (на 0,2%) стала ахвотных да танных пладовых він, якія займаюць у аб’ёме продажаў алкагольнай прадукцыі 28,5% (у мінулым годзе – 31,9%) альбо 12 мільёнаў 582,4 тысячы дал.