У Гродне ў нядзелю назіралася слінгаНАшэсце
Для слінгамам і слінгатат цэлы тыдзень ладзіліся розныя мерапрыемствы.
На Дзевятоўцы, на плошчы Савецкай і Вішняўцы прайшлі флэш-мобы, у якіх слінгабацькам трэбы было знайсці сваіх суседзяў са слінгамі.
Мэтай акцыяў было пазнаёміцца і абмяняцца досведам слінганашэння.
У нядзельным слінгашэсці паўдзельнічала 11 слінгабацькоў, у тым ліку 2 таты, якія дэманстравалі зручнасць такога прыстасавання, як слінгі. Чаму наважыўся карыстацца слінгамі, распавёў адзін з удзельнікаў шэсця Іван:
– Зараз наш карапуз важыць ужо 12 кілаграмаў. Для маці цяжкавата, таму большасць часу сына нашу я сам. Выкарыстоўваць слінгі мы пачалі, калі нашаму дзіцяці было 2 месяцы. Спачатку быў слінг на кольцах, потым май-слінг, потом шалік і гэтак далей. Яны ўсе розныя. Нашаму сыну вельмі падабаецца. Першыя 6 месяцаў мы выкарыстоўвалі толькі слінгі, бо ён не жадаў нават сядзець ў калясцы. Мы ўжо амаль слінгапенсіянеры. Наступнае дзіця будем абавязкова насіць у слінгах. Ужо маецца і багаты пасаг.
Скончылася шэсце ў парку Жылібера, дзе ўсе бацькі разам з дзецьмі маглі папрысутнічаць на майстар-класы па слінганашэнні ад кансультанта Ганны Кузняцовай, арганізатаркі слінгатыдня. Слінг, па-сутнасці, гэта вялікая хустка, якая пэўным чынам перавязваецца на бацьку, каб у ёй насіць дзіця. На майстар-класах бацькам паказвалі два віды перавязвання слінгаў.
alt=”Image 16964″ >
Мінакі з цікавасцю назіралі за групай людей з дзецьмі на грудзях ці спіне ў стракатых покрывах і ахвотна бралі ад слінгабацькоў буклеты, дзе змяшчалася інфармацыя пра розныя віды слінгаў.
Удзельнікі мерапрыемства лічаць, што такія акцыі спрыяюць распаўсюджванню ідэі слінганашэння, у бацькоў з’яўляецца альтэрнатыва звычайнай калясцы. Слінгабацькі падтрымліваюць паміж сабою сувязь з дапамогай свайго форуму і сайта.
У суботу 15 кастрычніка ў межах слінгатыдня для бацькоў ладзіўся слінгаквэст.
Здымкі Алісы Чэкатоўскай