У “Крызе” прадставілі “Існасць”

|

Працы гэтых мастакоў прадстаўленыя ў Гродна ўпершыню.

 

Гарадзенскі каваль Юрась Мацко (на здымку), што працуе з жалезам больш за 20 год, хваліць працы хлопцаў:

>

 

– “Гэтых хлопцаў, я ведаю завочка ўжо вельмі даўно – нават пад час іх вучобы ў акадэміі мастацтваў і вельмі добра, што яны працягваюць сваю не каньюктурную працу з жалезам”.

 

– “Чаму “Існасць”?  Таму што жалеза – яно нібы жывое і нам хацелася паказаць яго жыццё” – кажа Віктар Старухін.

 

На выставе каля дзесятка розных твораў.

 

Творы, што прадстаўленыя на выставе, знаходзяцца ў прыватных калекцыях не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце.

 

Асноўную частку выставы займае твор “Ветразь”.

 

– “Гэты твор рыхтаваўся да конкурса, прысвечанага 90-годдзю БНР і мы вырашылі яго паказаць у Гародні. Ён паказвае, як бел-чырвона-белы сцяг лунае як ветразь у паветры.” – кажуць кавалі.

 

Выстава у галерэі “Крыга” будзе працаваць ў Гродна да 3-га лістапада.

 

Фота аўтара