Сезон пажараў
Асноўная прычына – выпальванне леташняй травы.
Сітуацыя абвастрылася на мінулым тыдні, калі на Гродзеншчыне ўсталявалася цёплае і сухое надвор’е.
Ахвярамі робяцца самі падпальшчыкі. У Воранаўскім раёне загінуў пенсіянер, на лецішчы якога з сухой травы агонь перакінуўся на гаспадарчую пабудову. Мужчына з Ваўкавышчыны і жанчына з Зэльвеншчыны з моцным апёкамі ног знаходзяцца ў рэанімацыі.
З пачатку года зарэгістравана больш за 200 выпадкаў узгарання травы. Плошча выпаленай травы на Гродзеншчыне складае каля 200 га.