Лепшыя бегуны Беларусі вызначацца ў Гродне
Бегуны разыграюць камандны Кубак і камплекты ўзнагарод у асабістых спаборніцтвах.
Спаборніцтвы адначасова стануць адборачнымі да чэмпіянату Еўропы, які ў снежні пройдзе ў Вяленні (Славенія).
Асноўныя прэтэндэнты на перамогу ў агульнакамандным заліку ў апошнія гады адны і тыя ж – прадстаўнікі Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
Летась Кубак заваявалі гродзенскія бегуны.
Арганізатары спаборніцтваў будуць імкнуцца максімальна наблізіць умовы правядзення нацыянальнага кросу да міжнародных спаборніцтваў – рыхтуюцца складаныя трасы з ямамі з вадой, з бар’ерамі з саломы.