Гродна ў чаканні адзінай сесіі
Напрыканцы мінулага тыдня камерцыйныя банкі набывалі ў гродзенцаў даляры па 9100 і еўра па 12400 рублёў.
Сёння самы выгодны курс пакупкі даляра і еўра прапаноўваў Цэптар Банк – 8350 і 11500 адпаведна.
Набыць адносна танную валюту можна ў банку Масква-Мінск: даляр – 8600, еўра – 11800.
Курсы валют ў найбольш папулярных гродзенскіх банках на сёння выглядаюць такім чынам:
Банк Масква-Мінск: даляр 8100/8600, еўра 11200/11800
Белаграпрамбанк: 8250/8900 і 11300/12200
Беларусбанк: 8200/8700 і 11200/12000
Белгазпрамбанк: 8200/8950 і 11200/12000
Белінвестбанк: 8200/8700 і 11300/12000
БелРосБанк: 8000/9000 і 11000/12400
БПС-Банк: 8150/8750 і 11150/12200
Прыёрбанк: 8250/8800 і 11400/12150
Альфа банк: 8300/8900 і 11250/12300
Цэптар Банк: 8350/8900 і 11500/12300
Што да прагнозаў адносна заўтрашніх рынкавых курсаў замежных валют, то былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч лічыць, што курс можа ўсталявацца на ўзроўні 9000 беларускіх рублёў за долар і паступова будзе зніжацца.
Найбольш аптымістычныя прагнозы робіць Аляксандр Лукашэнка:
– Майце на ўвазе, што курс даляра такім не будзе.
Зараз звядзем абедзве сесіі ў адну літаральна на днях, і курс даляра гэты абрынецца. Калі ўжо адкрыта казаць, мы высокі курс даляра і падтрымлівалі, не ўмешваючыся, дзесьці акуратна дзейнічаючы, — прыводзіць прэс-служба словы Лукашэнкі на нарадзе 18 кастрычніка.