Гарадзенскія інтэлектуалы збяруцца пасля пяцігадовага перапынку

|

Адборачныя турніры беларускай гульні “Што? Дзе? Калі?” адбудзяцца на працягу бліжэйшага месяцу.

 

Трэніроўкі гарадзенскіх аматараў клуба былі спыненыя каля 5-ці год таму з-за адсутнасці месца для іх трэніровак.

 

Аднак гарадзенец Максім Сыраваткін вырашыў аднавіць сборы гарадзенскіх інтэлектуалаў на базе інтэлектуальнага клубу “Кронан”, што знаходзіцца ў абласным палацы дзіцячай і юнацкай творчасці.

 

– Я сам гулец “Што?Дзе?Калі? і, калі вярнуўся са сваёй вучобы з Мінску, вельмі быў здзіўлены, што ў горадзе на Нёманам няма ні месца, ні людзей, якія б займаліся інтэлектуальнымі гульнямі.

 

Ужо маімі асабістымі намаганнямі сабраныя тры каманды, якія змогуць трэніравацца.

 

Сама трэніроўка адбываецца наступным чынам: абіраецца вядучы, які паступова задае камандам вызначаная пытанні.

 

Пытанні бяруцца альбо нейкія тэматычныя, альбо з мінулых турніраў – кажа Максім.

 

– Мы будзем рыхтавацца да ўдзелу ў агульнабеларускіх, а потым, калі пераможам – і ў міжнародных турнірах. Удзел у трэніроўках бясплатны, але за удзел у турнірах давядзецца заплаціць, таму мы будзем займацца таксама і пошукам спонсараў.

 

Першая трэніроўка адбудзецца на гэтым тыдні. Гарадзенкія інтэлектуалы запрашаюць на свае трэніроўкі ўсіх ахвотных.

 

Фота http://chgk.tvigra.ru/