Яўгена Васьковіча перавялі ў турму ў Гродна?

|

Якая, між тым, ўваходзіць у тройку турмаў Беларусі, дзе ўтрымліваюцца самыя небяспечныя злачынцы і рэцыдывісты.

 

Паведамляецца таксама, што атэстацыйная камісія прызначыла Васьковіч пакаранне ў выглядзе трох гадоў турмы строгага рэжыму з сямі прысуджаных. Назіральнікі звязваюць гэта з той лініяй паводзінаў, якую абраў для сябе Васьковіч, адмаўляючыся супрацоўнічаць з адміністрацыяй калоніі.

 

Як распавёў журналістам былы палітвязень Аляксандр Малчанаў, які да свайго вызвалення таксама знаходзіўся ў калоніі № 15, «Васьковіч называе адміністрацыю калоніі прадстаўнікамі фашысцкай улады».

 

«Ён хоча змагацца, нават знаходзячыся ў турме. Цяпер адзінае, што ён можа зрабіць, — гэта супраціўляцца адміністрацыі», — сведчыць Малчанаў.

 

Як кажуць сваякі журналіста, апошні месяц Яўген правёў у штрафным ізалятары. Да гэтага ён таксама неаднаразова змяшчаўся туды, у тым ліку за адмову аддаць Біблію.

 

Між тым праваабаронцы і дэмакратычныя сілы Беларусі ў гэтыя дні разглядаюць пытанне аб уключэнні Яўгена Васьковіча і яшчэ двух маладых бабруйчан, якія ўдзельнічалі ў нападзе на будынак бабруйскага КДБ, у агульны спіс палітвязняў. Як адзначаюць праваабаронцы, гэтага не адбылося толькі таму, што лёс трох бабруйчан выпала з поля зроку грамадскасці, і зараз патрабуецца дадатковая інфармацыя па іх справе.

 

На дадзены момант Яўгена Васьковіча бясспрэчна прызналі палітвязням АГП і аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

 

Нагадаем, у сваім апошнім слове на судзе ў Бабруйску Яўген Васьковіч сказаў:

 

«Я буду з годнасцю пераносіць усё пакуты, якія паўстануць на маім жыццевым шляху. Я літвін, мой сьвятыя абавязак — абарона нацыянальны беларускіх каштоўнасцяў. За іх я памерці гатовы. Жыццё кароткае — Радзіма вечная. Жыве Беларусь».

 

Служба маніторынгу ГА “БАЖ”