У Мастоўскім раёне грыбнікі ўратавалі аляня

| Без катэгорыі

Яно было зусім слабое і ледзьве магло стаяць на нагах. Відаць, не так даўно нарадзілася.

 

Сабака скарыстаўся бездапаможнасцю аляняці і пачаў кусаць небараку. Аляня ўзнялося на ногі і пакульгала прэч. Сабака кінуўся за ім.

 

На адчайны крык аляняці выбегла аляніха, відаць маці, і павяла малое за сабою проста ў Шчару. Перабёгшы на другі бераг, аляніха азірнулася паглядзець, ці дзіцятка плыве за ёю: яно бездапаможна барахталася пасярэдзіне ракі. Пакуль аляня даплыло да берага і ўчапілася пярэднімі ножкамі за чарот, маці ўжо знікла ў гушчары.

 

Жанчыны, якія назіралі за тым, што адбываецца, кінуліся тэлефанаваць мясцоваму рыбаку Лявону. Той хуценька сеў у сваю лодку і праз пару хвілін быў каля аляняці. Ён паклаў малое ў лодку і вывез яго на бераг, куды знікла маці.

>

 

Пад сасною рыбак зрабіў аляняці бярлог з трыснёгу і пакінуў небараку там.

 

Праз гадзіну Лявон вярнуўся назад, але аляняці ўжо не было: толькі на пяску засталіся сляды дарослага аленя…

 

Фота ўратавальнікаў