Мінадукацыі думае над адменай размеркавання «ў асобных галінах»

|

Аднак Сяргей Маскевіч не жадае спяшацца ў гэтым пытанні.

 

Адсутнасць заявак ва ўніверсітэтах на маладых юрыстаў і эканамістаў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч дыпламатычна называе «рэгуляваннем рынка працы канкурэнтным асяродкам»:

 

«На сённяшні дзень я бачу, што ў нас ёсць асобныя галіны, дзе ўжо дзейнічае канкурэнтны асяродак, які рэгулюе рынак працы, і дзе можна было б адмовіцца ад размеркавання, — заявіў міністр у час онлайн-канферэнцыі на БТ. — Напрыклад, адмова ад абавязковага размеркавання юрыстаў, быццам бы, ніякай шкоды не прынясе».

 

На многіх гуманітарных факультэтах размеркаванне дэ-факта ўжо адмененае: ад выпускнікоў патрабуюць любых заявак на маладых спецыялістаў, каб такім чынам захаваць прыстойную статыстыку.

Але 5-10% выпуснікоў усё роўна застаюцца без першага афіцыйнага месца працы.

 

Аднак міністра турбуе абарона правоў студэнтаў:

«Але, калі думаеш з пазіцыі абароны правоў маладога спецыяліста, то прыходзіш да высновы, што спяшацца з гэтым не трэба», — дадаў ён.

«Я глыбока перакананы, што ў цяперашні час размеркаванне выпускнікоў — гэта правільна», — заявіў Маскевіч.

 

Таксама Маскевіч пацвердзіў, што хутка выпускнікі-платнікі таксама атрымаюць статус маладога спецыяліста, а бясплатнікаў будуць размяркоўваць на год раней.

 

Болей пра размеркаванне