У цэнтры Гродна гарэў гістарычны будынак

|

Распавядае краязнаўца Андрэй Вашкевіч:

 

– “Гэты будынак адзін з самых каштоўных будынкаў гэтага раёну. Разам з будынкам харальнай сінагогі – гэта два будынкі, што засталіся ад раёну “Школьны Двор”.

У гэтым раёне калісьці было 3 вялікія сінагогі і некалькі малітоўных школаў.

 

Будынак па Вялікай Траецкай, 57 – гэта будынак малітоўнай школы Клаўса, будынак, дзе навучалі і хлопчыкаў і дзяўчынак габрэйскай мове і рэлігіі.

 

Вядома, што ў 1890-м г. гэты будынак ужо стаяў. Хутчэй за ўсё, яго пабудавалі прыкладна ў 1880-м г.

Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку месціўся кааператыўны тэхнікум, а пасля ягоны інтэрнат”.

 

Андрэй Вашкевіч спадзяецца, што ўлады гораду калі–небудзь возьмуцца за аднаўленне раёну “Школьны Двор”.

 

Фота аўтара