Валейбалісты “Камунальніка” перамаглі румынаў

|

Супернікамі “Камунальніка” у першым туры турніра стала румынская “Універсітаця”.

 

 

У першай сустрэчы, якая праходзіла 22 кастрычніка ў збудаванай нядаўна лідзкай “Алімпіі”, гарадзенцы разбілі гасцей з лікам 3-0 (25-14, 25-13, 25-20).

 

Сустрэча ў адказ пройдзе 30 кастрычніка ў румынскім Клужы.

 

Спарткомплекс у Лідзе стане ў хуткім часе прытулкам і для гарадзенскіх баскетбалістак. Менавіта тут гарадзенскія “Алімпія” і “Вікторыя” збіраюцца праводзіць матчы ў межах міжнародных турніраў.

 

Фота з архіву ТС