Банда пад кіраўніцтвам гродзенца рабавала банкі ветліва
У групоўку ўваходзілі каля 50 чалавек.
Яе асноўную частку складалі беларусы, былі ўдзельнікі з Расіі і Германіі і саўдзельнікі з Польшчы і Літвы.
Злачынцы спецыялізаваліся на рабаўніцтвах банкаў.
Падчас рабаўніцтваў яны дзейнічалі сінхронна: станавіліся ў чэргі адразу да некалькіх вакенцаў і, калі падыходзіла іх чарга, патрабавалі ў касірак грошы.
Калі чарга кагосці з рабаўнікоў на гэты момант яшчэ не падыйшла, яны без чаргі не лезлі, а проста не ўдзельнічалі ў аперацыі.
На сёння групоўка ліквідаваная.
10 рабаўнікоў ужо асуджаныя ў Германіі.
Яны атрымалі тэрміны ад 1,5 да 9 гадоў.
Тым, каго будуць судзіць у Беларусі пагражаюць тэрміны да 15 гадоў – заканадаўства ў нас больш жорсткае.
На волі засталося не больш за 10 шэраговых удзельнікаў, якія здатныя на адзінкавыя рабаўніцтвы.
Некаторыя з іх, па меркаванні праваахоўнікаў, не здагадваюцца, што знаходзяцца ў вышуку.