Шведска-беларускі танцавальна-драматычны спектакль “Change” у Гродне

|

Арганізатар праекта – харэограф абласнога драматычнага тэатра Аляксандр Цебянькоў.

Шведскі харэограф і режысёр Бено Воорхам працуе з гродзенскімі танцоўшчыкамі і акторамі  ўжо з канца верасня, акцэнт ён робіць на танцавальную імправізацыю.

Творчая група спектакля паспрабуе прадставіць гульню сэнсаў і значэнняў самога слова “змены”, паразважаць на тэму таго, што мы хочам змяніць у сваім жыцці, ці можам стаць такімі, якімі хочам.

Пасля паказу “Change”  у Гродне, спектакль пройдзе ў Мінску, Гомелі, Мозыры, Віцебску, Полацку.

 

Беено Воорхам  – заснавальнік міжнароднай танцавальнай асацыяцыі LAVA-Dansproduktion (Стакгольм), вядомы ў якасці выкладчыка кантактнай і кампазіцыйнай імправізацыі.

Летась сумесна з маладымі акторамі і танцорамі з Гродна ён стварыў танцавальна-тэатральнае прадстаўленне “Але не я…”.

Паводле http://grodno.gov.by