Лепшых беларускіх аўтараў узнагародзяць на Літаратурных Дажынках у Крэве
У крэўскай кавярні будуць узнагароджаныя 10 лепшых беларускіх літаратараў года, абраныя чытачамі.
Да 29 кастрычніка аддаць свой голас за ўлюбёнага аўтара можна пакінуць тут.
Сярод лепшых літаратараў году – Вінцэсь Мудроў, Сяргей Календа, Віктар Марціновіч, Юры Станкевіч, Артур Клінаў, Лявон Вольскі, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч, Васіль Гігевіч, Віктар Раманцоў.
У лідарах пакуль Віктар Марціновіч і Віктар Раманцоў.
Літаратурныя Дажынкі ладзяцца ў восень, час збору ўраджаю.
Арганізатары мяркуюць, што гэтае мерапрыемства стане штогадовым.
4 чэрвеня з прапановы беларускіх літаратараў у Крэве з’явілася Дрэва Паэзіі.
Яно расце каля дома, дзе правёў першыя гады жыцця Уладзімір Някляеў, і прысвечана самому паэту.
Першым плёнам Дрэва Паэзіі і стануць Літаратурныя Дажынкі.