У сярэдніх навучальных установах Гродна з’явіліся філіялы ўніверсітэцкіх кафедр
Рэгламент працы філіялаў рапрацаваны навучальна-метадычным упраўленнем.
Перад новымі структурамі пастаўленыя задачы па арганізацыі і правядзенні вучэбнай і навукова-метадычнай працы, кансультацый, практычных і лекцыйных заняткаў для студэнтаў універсітэта ва ўмовах рэальнага педагагічнага працэсу.
Філіялы кафедр будуць праводзіць навуковыя даследванні, развіваць сістэму падтрымкі таленавітай моладзі.
Філіял кафедры педагогікі створаны ў гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага.
У гімназіі №3 адкрыты філіял кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі, у Гродзенскай гарадской гімназіі – філіял кафедры алгебры, геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі.
Філіял кафедры беларускай літаратуры – у гімназіі №9.
Паводле http://grsu.by