Гарадзенцы пазмагаюцца за ордэн

|

Сам ордэн з’яўляецца адной з галоўных узнагарод праекта і для гульцоў вельмі знакавы.

Сутнасць гульні наступная: цягам 10 дзён гульцам трэба ахапіць 100 гарадоў Расіі і СНД, дзе будуць схаваныя коды.

Самім туды ехаць неабавязкова– трэба знайсці людзей у гэтых гарадах і паведаміць ім, дзе схаваны код.

Штодня на старонцы гульні будзе прысутнічаць 10 гарадоў.

На дадзены момант ужо падалі заўкі на гульню больш за 20 міжнародных каманд з розных гарадоў Расіі і краін былога Савецкага Саюза.

Гарадзенцы граюць у  чатырох міжнародных камандах і магчыма яшчэ выставяць сваю.

Андрэй Мялешка