Слоўнік Некрашэвіча і Байкова прэзентуюць у Гродне 28 кастрычніка
Доўгачаканая прэзентацыя адбудзецца 28 кастрычніка ў 19 гадзін у зале ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.
На імпрэзе можна будзе набыць “Расійска-беларускі слоўнік”.
Можна таксама аформіць заяўку па эл.пошце.
Для гэтага паведамце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, дакладны паштовы адрас з індэксам і нумар кантактнага тэлефона на эл.адрас valer@arche.by.
Разам з слоўнікам 28 кастрычніка гродзенцам прэзентуюць паліталагічнае выданне “Хрышчэнне нацыі. Масавыя пратэсты 1988-2009”, прысвечанае палітычнаму жыццю Гродна, і выпуск ARCHE, прысвечаны Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі.