Хакеісты “Нёмана” ўпэўненна перамаглі “Юнацтва”

|

Галамі ў складзе “Нёмана” вызначыліся Бажко (1-я хв.), Кіслы (31-я хв.), Коўшык (47-я хв.), Лісічкін (50-я хв.) і Яромін (52-я хв.).

 

У складзе гарадзенцаў дэбютаваў нападнік зборнай Латвіі Сяргей Пячура.

 

Яшчэ раней каманду ўмацаваў абаронца зборнай Беларусі Алег Гарошка, які вярнуўся з мінскага “Дынама”.

 

Першая сустрэча каманд павінна была адбыцца яшчэ ў верасні, але была перанесена з-за авіякатастрофы, у якой загінулі хакеісты яраслаўскага “Лакаматыва”.

 

 

Наступны раз каманды згуляюць паміж сабой ужо 29 лістапада ў Гродна.

 

 

Гарадзенскі “Нёман” па-ранейшаму ідзе на 3-м месцы ў турнірнай табліцы Адкрытага чэмпіянату Беларусі. Наперадзе толькі жлобінскі “Металург” і “Гомель”.

 

26 кастрычніка. “Юнацтва”, Мінск – “Нёман” 1:5

 

Фота goals.by