“Юнацтва” вярнулася з Гродна з “баранкай”
Як і ў мінулы раз, у сустрэчы, якая праходзіла 29 кастрычніка ў гарадзенскім Лядовым палацы, хлопцы Дзмітрыя Краўчанкі пераламілі гульню ў другой яе палове.
Шайбы ў складзе гарадзенцаў закінулі С. Кузняцоў (32-я хв.), Глебаў (48-я хв.), Бажко (56-я хв.) і Коўшык (58-я хв.).
За гульнёй каманд назіралі больш за тры тысячы заўзятараў!
Маленькі подзвіг здзейснілі ў гэты дзень хакеісты “Ліды”. Ужо да 15-й хвіліны гаспадары прайгравалі гасцям з “Брэста” 0:3, але змаглі вырваць перамогу з лікам 4:3!
У турнірнай табліцы “Нёман” дзеліць 2-3 месцы з “Гомелем” (па 44 ачкі). На 4 ачкі больш мае жлобінскі “Металург”.
Фота Яраслава Ванюкевіча (з архіву ТС)