Гарадзенская “ЭкаСтудыя” запрашае

|

Навучыцца пісаць пра экалагічныя праблемы і зрабіць свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя.

Усё гэта змогуць людзі, якія стануць удзельнікамі асветніцкай «ЭкаСтудыі».

 

«ЭкаСтудыя» – гэта частка ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.

 

Заняткі ў межах «ЭкаСтудыі» будуць весці дасведчаныя гарадзенскія эксперты, актывісты экалагічнага руху.

 

Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні.

 

Асаблівасцю «ЭкаСтудыі» будзе яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання.

 

Каб узяць удзел у курсе, неабходна да 10 лістапада запоўніць электронную анкету-заяўку.

 

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 11 лістапада.


Першы трэнінг адбудзецца 12 лістапада. Пра дакладныя час і месца яго правядзення будзе дадаткова паведамлена адабраным да ўдзелу ў курсе людзям.

 

У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе 3sektar@gmail.com з пазнакай «ЭкаСтудыя».