Гарадзенскія інтэрнэтчыкі адзначылі Хэлоўін

|

Вурдалакі і бесы, героі амерыканскіх фільмаў жахаў, вядзьмаркі і простыя чэрці – гэта толькі маленькая частка герояў, якія сабраліся на фэсце.

 

 

Распавядае Алена Склюева, адна з арганізатарак імпрэзы:

 

– “Само мерапрыемства рыхтавалася на працягу прыкладна 2-х тыдняў. Галоўным пытаннем было тое, ці дасць дазвол на правядзенне ўладальнік млына.

 

Згоду ад яго мы атрымалі прыкладна за тыдзень. Затым пачалі прыборку памяшкання і стварэнне антуражу.

 

Тут галоўнае добры настрой і людзі, што нам дапамагалі”.

 

Музыку пад настрой фэста маладзёны запускалі з дапамогай генератара, а гарадзенскія фаершчыкі стварылі найлепшае адчуванне загадкавага свята.

 

 

Фота http://forum.grodno.net